Беларусы, не дайце ўцягнуць блізкіх у вайну
Дарагія Беларусы,
Нягледзячы на тое што з тэрыторыі вашай краіны вядуцца абстрэлы мірных гарадоў Украіны і заходзяць ваенныя калоны расейскіх вайскоўцаў, пакуль вашы грамадзяне не прынялі непасрэдны ўдзел у ваенных злачынствах супраць украінцаў, У НАС ЯШЧЭ ЁСЦЬ ШАНЕЦ СПЫНІЦЬ ПОЎНАМАШТАБНУЮ ВАЙНУ ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І УКРАІНАЙ!
Пасля першых дзён вайны, усім стала зразумела што Украіна будзе стаяць да апошняга і не здацца ні пры якіх умовах. Людзі адышлі ад шоку першых дзён і па ўсіх франтах ідзе падрыхтоўка да далейшай абароны і контр-наступленняў. Узровень яднання перад тварам агульнага ворага і ўзровень узаемадапамогі проста неверагодны!
Дэзінфармацыя і прапаганда з боку расейскіх СМІ не зможа доўга хаваць злачынствы супраць мірнага насельніцтва Украіны і стратаў з боку мірных грамадзянскіх, якія толькі ўзмацняюць нянавісць да захопнікаў і мабілізуюць усё больш і больш сіл для далейшай барацьбы.
Украіна спадзяецца, што беларускія вайскоўцы не прымуць удзел у прамым уварванні і не стануць саўдзельнікамі ваенных злачынстваў супраць чалавечнасці. Але пры прыняцці ВАМІ такога рашэння, шляху назад для нашых народаў ужо не будзе. Украіна гатовая даць адпор УСІМ хто замахнецца на яе СВАБОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ.
Калі вы атрымалі гэтае паведамленне і вы жадаеце дапамагчы захаваць надзею на агульную будучыню паміж БЕЛАРУССЮ І УКРАІНАЙ, перадавайце праўдзівую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў гэты страшны час ва Украіне. Гэта можа дапамагчы не дапусціць СМЕРЦІ ВАШЫХ БЕЛАРУСКІХ БАЦЬКОЎ, СЫНАЎ І БРАЦЬ У ГЭТАЙ КРЫВАВАЙ ВАЙНЕ РАСЕІ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ!!!
Калі вы не давяраеце ўкраінскім СМІ, даведайцеся аб тым, што адбываецца ў вашых сваякоў і блізкіх, якія знаходзяцца зараз ва Украіне.
Цяпер, нават тыя грамадзяне хто меў самыя «прарасейскія» погляды адкрылі свае вочы на рэальныя намеры тых каго яны называлі сваімі «братамі», а цяпер бамбяць іх мірныя дамы ва Украіне.
Таксама вы можаце даведвацца інфармацыю пра загінулых і тых, хто знаходзіцца ў палоне ў украінскіх вайскоўцаў і перадаваць яе сваім блізкім, калі яны не могуць звязацца з тымі, хто «адправіўся на вучэнні да межаў з Украінай».
НЕ ДАЙЦЕ ЎЦЯГНУЦЬ СВАІХ БЛІЗКІХ У ГЭТУЮ ІЛЖЫВУЮ ВАЙНУ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ!!!
-
Сьогодні
-
Завтра
-
Незабаром